Фэрыя дэль Соль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фэрыя дэль Соль (па-гішпанску: Feria del Sol —- «сьвята сонца») — міжнародны фэстываль культуры, які праводзіцца кожны люты ў вэнэсуэльскім горадзе Мэрыда. Праграма фэстывалю ўключае баі быкоў, выставы, канцэрты, парады, спартовыя спаборніцтвы і абраньне Каралевы Сонца (Reina del Sol) .[1]

Гісторыя

Ідэя правядзеньня фэстывалю ўзьнікла тады, калі група аматараў вырашыла пабудаваць плошчу для бою быкоў (Пласа дэ Торас). Такія баі карысталіся папулярнасьцю ў іншых вэнэсуэльскіх гарадах. Першапачаткова было вырашана прымеркаваць фэстываль да Дня бязгрэшнага зачацьця Панны Марыі і праводзіць сьвяткаваньні 9 і 10 сьнежня. У 1968 годзе фэстываль Фэрыя дэль Соль не адбыўся, але 13 красавіка таго ж году быў арганізаваны бой быкоў, які прыпаў на Вялікую суботу.

Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads