Мэрыда (Вэнэсуэла)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэ́рыда (Mérida, поўная назва Santiago de los Caballeros de Mérida: Сант’яга-дэ-лос-Кабальерас-дэ-Мэ́рыда) — горад на захадзе Вэнэсуэлы, сталіца і найбуйнейшы горад штату Мэрыда. Насельніцтва — каля 300 тыс. жыхароў, з прыгарадамі — больш за 500 тыс.
Remove ads
Горад разьмешчаны ў горнай даліне на вышыні 1630 м паміж хрыбтамі, якія ўваходзяць у горную сыстэму Кардыльера-дэ-Мэрыда (частка Анд). Месца разьмяшчэньня самай высакагорнай (найвышэйшы пункт 4765 м) і другой па даўжыні ў сьвеце (12,5 км) канатнай дарогі Тэлефэрыка дэ Мэрыда (гішп. Teleférico de Mérida), зь якой адкрываецца від на пік Балівар.
Remove ads
Гісторыя Мэрыда
Першы раз Мэрыда была заснаваная нелегальна ў 1558 г. гішпанцам Хуанам Радрыгесам Суарэс; паселішча назвалі Сант’яга-дэ-Лос-Кабальерас-дэ-Мэрыда. З-за адсутнасьці дазволу гішпанскай кароны на будаўніцтва гораду Суарэс быў арыштаваны і адпраўлены ў Багату. Напярэдадні вынясеньня сьмяротнага прысуду гішпанец зьнік і схаваўся ў Трухільё (Вэнэсуэла), дзе атрымаў палітычны прытулак. Другі заснавальнік Мэрыда, Хуан дэ Мальданада, валодаў неабходным дазволам.
Мэрыда, якая знаходзіцца ў атачэньні гор, доўгі час была правінцыйным горадам. За некалькі стагодзьдзяў здарылася ўсяго некалькі значных падзей: моцны землятрус 1820 году і двухразовы візыт Сымона Балівара па шляху ў Калюмбію і пры вяртаньні ў Каракас.
Remove ads
Асаблівасьці
- Мэрыда — унівэрсытэцкі горад, дзе вучыцца каля 40 000 студэнтаў.
- У горадзе налічваецца 28 гарадзкіх паркаў: болей за любы іншы горад Вэнэсуэлы.
- Кожны год у Мэрыдзе праводзіцца фэстываль Фэрыя дэль Соль.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads