Фёдар Еўлашоўскі
беларускі мэмуарыст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Міха́йлавіч Еўлашо́ўскі, альбо Хвёдар Еўлашэ́ўскі (1546, Ляхавічы — па 1616) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, аўтар аднаго зь першых узораў старабеларускае мэмуарнае літаратуры — «Дзёньніку» (1603—1604). Падсудак наваградзкага земскага суду (з 1592).
Аўтар азначэньня «Залаты век», якое адносіў, пераважна, да трэцяй чвэрці XVI стагодзьдзя[6].
Remove ads
Біяграфія
З праваслаўнай шляхецкай сям’і. Веды ў матэматыцы, справаводзтве і юрыспрудэнцыі здабыў шляхам самаадукацыі, але быў пасьпяховым юрыстам, і вёў судовыя справы з даручэньня буйных магнатаў (М. Радзівіл, Я. Хадкевіч, К. Астроскі).
У 1576 годзе абіраўся паслом ад шляхты Наваградзкага павету на Варшаўскі вальны сойм. У 1592 годзе атрымаў урад падсудку наваградзкага земскага суду.
Дзёньнік
Дзёньнік быў пачаты ў 1603 годзе і завершаны ў 1604 годзе. Магчыма, што на яго складаньне паўплываў дыярыюш Мікалая Крыштапа Радзівіла Сіроткі «Паломніцтва да сьвятой зямлі».
Мэмуары носяць аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строгай храналягічнай пасьлядоўнасьці. Пераважна аўтар запісваў зьвесткі пра сваё жыцьцё, пра асабістыя ўражаньні. Між іншым, падаюцца зьвесткі пра асобныя гістарычныя падзеі XVI—XVII стагодзьдзяў: асобныя бітвы Лівонскай вайны (1558—1583), прыёмы манархамі Рэчы Паспалітай замежных паслоў, складаньне Люблінскай уніі (1569), выбары каралёў; падрабязна апісваецца паўстаньне Налівайкі (1595—1596)[7]. Але буйнейшыя пытаньні палітыкі не закранаюцца, бо аўтар лічыў гэта прэрагатывай магнатаў.
Мэмуары сьведчаць пра памяркоўны лібэралізм аўтара, рэлігійную верацярпімасьць, ягоны мясцовы патрыятызм. Еўлашоўскі ганарыўся ВКЛ і крытычна ставіўся да Польшчы[8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads