Залаты век беларускай гісторыі

мэтафарычны тэрмін From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Залаты́ век» у беларускай гісторыі — мэтафарычны тэрмін, які датычыць пэўнага паслабленьня і, нават, частковага і часовага адступленьня (1500—1570-я, асабліва 3-я чвэрць XVI ст.) польскае й каталіцкае культурна-рэліґійнае экспансіі, якая ажыцьцяўлялася цягам канца XIV—XVII стагодзьдзяў на беларускіх і ўкраінскіх (тады — усходнеславянскіх і праваслаўных) землях ВКЛ. У практыцы, што прыжылася ў XX ст., тэрмінам часам карыстаюцца ў дачыненьні да ўсяго XVI стагодзьдзя, што ня цалкам правільна.

Аўтарства тэрміну належыць, як мяркуецца, тагачаснаму пісьменьніку і публіцысту Фёдару Еўлашоўскаму. У прапаґандысцкай літаратуры савецкіх часоў аўтарства тэрміну часам няслушна прыпісвалі «беларускім буржуазным нацыяналістам», асабліва Вацлаву Ластоўскаму.

З канца XX стагодзьдзя ў беларускай гістарыяґрафіі тэрмін часта ўжываецца пашырана, з агульнаю прывязкаю да пэрыяду XV—XVI стагодзьдзяў.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads