Фёдар Прывалаў

беларускі навуковец-расьлінавод From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фё́дар Іва́навіч Прыва́лаў (нар. 1957, Шалухоўка, Веткаўскі раён, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі навуковец-расьлінавод.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафэсар (2013) і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021). Ганаровы доктар Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2013) ў Горках (Магілёўская вобласьць) і заслужаны працаўнік сельскай гаспадаркі Беларусі (2017)[1].

Remove ads

Жыцьцяпіс

У 1974—1975 гадох працаваў работнікам саўгасу «Нямкі» Веткаўскага раёну (Гомельская вобласьць). У 1977—1978 гадох быў слухачом падрыхтоўчага аддзяленьня Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках (Магілёўская вобласьць), куды пасьля паступіў[2]. У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках (Магілёўская вобласьць). У 1983—1986 гадох працаваў галоўным аграномам саўгасу «Шыпяны» Смалявіцкага раёну (Менская вобласьць), дзе ў 1986—2002 гадох быў кіраўніком[1]. У 1990-я гады разьмясьціў управу саўгасу ў Алесіне[3]. У 1996 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі. У 2002—2006 гадох займаў пасаду старшыні Нясьвіскага раённага выканаўчага камітэту (Менская вобласьць). У 2006 годзе стаў кіраўніком Навукова-практычнага цэнтру земляробства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і атрымаў мэдаль «За працоўныя заслугі». У 2009 годзе атрымаў навуковую ступені доктара сельскагаспадарчых навук. У 2013 годзе стаў прафэсарам і ганаровым доктарам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 2014 годзе атрымаў годнасьць сябра-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

18 сьнежня 2017 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 451 аб наданьні Прывалаву ганаровай годнасьці заслужанага працаўніка сельскай гаспадаркі Беларусі[4]. 21 лютага 2018 году Фёдар Прывалаў паведаміў, што па выніках яго кіраваньня НПЦ земляробства: «За 2006—2016 гады ў Дзяржаўны рэестар Беларусі ўключаны 31 сорт і гібрыд крыжакветных культураў, 12 сартоў увайшлі ў Дзяржаўны рэестар Расейскай Фэдэрацыі. У 2016-м у краіне 90 % плошчаў займалі сарты сэлекцыі цэнтру. Гэта дазволіла забясьпечыць унутраныя патрэбы ў тэхнічным алеібіядызэлі і харчовым алеі. Выведзеныя таксама 11 сартоў ільну-даўгунца і 4 сарты алейнага льну». Пад кіраўніцтвам Прывалава НПЦ земляробства распрацаваў праграму разьвіцьця сэлекцыі і насеньневодзтва, у межах якой прадпрыемства «Шыпяны-АСК» Смалявіцкага раёну пабудавала першы ў Беларусі насеньнеачышчальны завод з закончаным цыклем, які ўлучаў: прыёмку збожжа, першасную яго ачыстку, сушку, прамежкавае захоўваньне насеньня, сартаваньне, пратручаньне, інкрустацыю і складаваньне. Магутнасьць заводу склала 8000 тонаў за год пры содневай прадукцыйнасьці да 130 тонаў[5].

На красавік 2020 году створаны пад кіраўніцтвам Прывалава Нацыянальны банк насеньня генэтычных рэсурсаў карысных гаспадарцы расьлiнаў (НБНГРКГР) налічваў звыш 41 000 узораў 47 сельгаскультураў. «НПЦ земляробства» ў Жодзіне захоўваў гэтыя агароднінныя і алейныя, востра-араматычныя і збожжавыя, зернебабовыя і кармавыя, крупяныя, лекавыя і тэхнічныя культуры ва ўмовах сярэднетэрміновага захоўваньня пры тэмпэратуры ад 0 да +3 °C і доўгатэрміновага захоўваньня пры -18 °C[6]. 20 сьнежня 2021 году Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (НАНБ) з блізу 300 прадстаўнікоў абраў Фёдара Прывалава акадэмікам[7]. 28 сьнежня 2021 году Прэзыдыюм НАНБ прысудзіў Прэмію ў галіне аграрных навук Прывалаву, галоўнаму навуковаму супрацоўніку «НПЦ земляробства» Станіславу Грыбу і загадніцы аддзелу Ірыне Матыс за «стварэньне НБНГРКГР як першаасновы забесьпячэньня харчовай бясьпекі Беларусі». Прэмія складала 35 базавых велічыняў[8].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Напісаў навуковыя працы пра ўстойлівасьць пасеваў збожжа пры выкарыстаньні біятэхнічных сродкаў абароны і рэгулятараў росту. Браў удзел у стварэньні і ўкараненьні звыш 30 гатункаў збожжа, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культураў. Пад яго кіраўніцтвам у Шыпянах (Смалявіцкі раён) запусьцілі насенны завод. На яго прапанову Беларусь далучылася да Эўрапейскай каапэратыўнай праграмы генэтычных рэсурсаў расьлінаў (ЭКПГРР), што забясьпечыла ўступ у Інтэграваную сыстэму банкаў генаў Эўропы (ІСБГЭ) з доступам да сельгасрасьлінаў навуковых установаў Эўропы. Удзельнічаў у стварэньні дзяржаўных праграмаў сельскагаспадарчай біятэхналёгіі, разьвіцьця адбору і насеньняводзтва збожжа, зернебабовых, тэхнічных і кармавых культураў. На 2021 год напісаў звыш 230 навуковых працаў, зь іх па 15 супольных выданьняў і рэкамэндацыяў, а таксама 2 манаграфіі. У 2007 годзе ў Нясьвіжы выйшла ягоная манаграфія «Біялягізацыя прыёмаў у тэхналёгіях урабленьня збожжавых культураў». У 2012 годзе ў суаўтарстве выпусьціў 2 выданьні: зборнік галіновых рэглямэнтаў «Арганізацыйна-тэхналягічныя нарматывы ўрабленьня збожжавых, зернебабовых і крупяных культураў» і «Каталёг Нацыянальнага генэтычнага фонду карысных гаспадарчы расьлінаў». У 2017 годзе выдаў у суаўтарстве зборнік навуковых матэрыялаў «Сучасныя рэсурсазьберагальныя тэхналёгіі вытворчасьці расьлінаводчай прадукцыі ў Беларусі»[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads