Філіп Мархвінскі
польскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фі́ліп Мархві́нскі (па-польску: Filip Marchwiński; нар. 10 студзеня 2002 году) — польскі футбаліст, атакуючы паўабаронца італьянскага клюбу «Леччэ» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Мархвінскі — выхаванец футбольнай акадэміі «Леха», дзе пачаў займацца футболам з 2009 году. 12 сьнежня 2018 году быў зарэгістраваны ў першай камандзе клюбу[2]. Ужо праз чатыры дні дэбютаваў у складзе «Леха» ў матчы супраць клюбу сасноўскага «Заглембе», дзе адразу адзначыўся голам. Аднак, на той час гулец яшчэ больш правёў матчаў у складзе рэзэрвовай камандзе «Леху». З сэзону 2019—2020 гадоў гулец крыху часьцей зьяўляцца на полі, але звычайна выходзіў на зьмену. Болей часу пачаў атрымліваць у сэзоне 2022—2023 гадоў.
Міжнародная
Паўабаронца стала прыцягваўся да ўсіх юнацкіх і моладзевых зборных краіны. Упершыню быў выкліканы на складу нацыянальнай зборнай Польшчы да матчаў адбору чэмпіянату Эўропы 2024 году ў кастрычніку 2023 году[3]. Дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай 12 кастрычніка, зьявіўшыся на полі ў матчы супраць зборнай Фарэрскіх астравоў[4].
Remove ads
Дасягненьні
«Лех»:
- Чэмпіён Польшчы: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads