Філіп Мэксэс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіп Мэксэс
Remove ads

Філіп Мэксэс (па-француску: Philippe Mexes; нар. 30 сакавіка 1982 году, Тулюза) — францускі прафэсійны футбаліст, абаронца. У 2002—2012 гадах выступаў за нацыянальную зборную Францыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Біяграфія

Раньнія гады

Філіп Мэксэс пачынаў гуляць у футбол у клюбе «Тулюза», а ў шаснаццацігадовым узросьце апынуўся ў моладзевай камандзе «Асэру». У асноўным складзе клюбу дэбютаваў 10 лістапада 1999 году ў матчы з «Труа». У «Асэры» раскрыўся талент маладога абаронцы — яго запрашалі спачатку ў юнацкія зборныя Францыі (да 18 і 21 году), а ў жніўні 2002 году — у нацыянальную.

«Рома»

Філіп зьяўляўся адным з асноўных абаронцаў італьянскай «Ромы», куды ён перайшоў у 2004 годзе. Пасьля першага сэзону ў аснове клюбу з сталіцы Італіі, Мэксэс апынуўся ў запасе ў пачатку сэзону 2005—2006 гадоў, саступіўшы месца ў асноўным складзе ганцу Самуэлю Куфуру. Аднак пасьля ад’езду Куфура на Кубак афрыканскіх нацыяў Мэксэс хутка вярнуў сабе месца ў складзе і стаў адным з ключавых гульцоў каманды.

«Мілян»

10 траўня 2011 году генэральны дырэктар «Міляну» Адрыяна Галіяні заявіў, што Філіп Мэксэс будзе гуляць за «Мілян» у наступным сэзоне, заявіўшы аб завяршэньні перамоваў на конт гульца[4].

Remove ads

Міжнародная карера

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў жніўні 2006 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Босьніі і Герцагавіны.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads