Гана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Га́на, Рэспубліка Гана (па-ангельску: Republic of Ghana) — краіна ў Заходняй Афрыцы, мае выхад да Атлянтычнага акіяна (Гвінэйскай затокі). Мяжуе з Тога, Буркіна-Фасо і Кот д’Івуарам. Уваходзіць у брытанскую Садружнасьць нацыяў.
Remove ads
Гісторыя
На тэрыторыі сучаснай Ганы першыя эўрапейцы зьявіліся ў XV стагодзьдзі. У той час тут існавалі некалькі племянных і дзяржаўных утварэньняў, самым вялікім зь якіх было Ашанці. У 1482 годзе на ўзьбярэжжы першымі высадзіліся партугальцы, а ў 1631 годзе — англічане.
За тэрыторыю Ганы вялася даволі жорсткая барацьба, якая да 1901 году скончылася ўсталяваньнем поўнага брытанскага кантроля над гэтай тэрыторыяй.
У 1940-х гадах пачалася вызваленчая барацьба ўзначаленая Квамэ Нкрумэ, якая скончылася абвяшчэньнем незалежнасьці 6 сакавіка 1957 году. Квамэ Нкрумэ пачаў праводзіць у краіне рэформы накіраваныя на павялічэньне дзяржаўнага сэктара эканомікі, зьнешняя палітыка кіравалася на СССР і Кітай.
У 1966 годзе Нкрума быў зьвергнуты ў выніку вайсковага перавароту. Пасьля гэтага зьмянілася некалькі вайсковых хунтаў і грамацкіх урадаў. У 1979 годзе да ўлады прыйшоў Джэры Раўлінг, які змог стабілізаваць эканамічнае становішча краіны і пабудаваць дэмакратычную сыстэму дзяржаўнай улады.
Remove ads
Палітыка
Гана зьяўляецца рэспублікай, якую ўзначальвае прэзыдэнт. Яму належыць уся выканаўчая ўлада. Парлямэнт краіны аднапалатны і ў наш час ў ім прадстаўлены дзьве партыі: Новая Патрыятычная Партыя і Народны Дэмакратычны Кангрэс.
Адміністрацыйны падзел
Гана падзелена на 10 рэгіёнаў, якія ў сваю чаргу падзелены на 138 акругаў:

Геаграфія
Гана мае выхад да Гвінэйскай затокі на некалькі градусаў паўночней экватара. Клімат краіны экватарыяльны. Самая высокая кропка краіны — Маўнт Афаджата (880 м). У Гане знаходзіцца возера Вольта — самае вялікае па плошчы штучнае возера ў сьвеце. Самая вялікая рака краіны — Вольта.
Эканоміка
Сельская гаспадарка не атрымала значнага разьвіцьця. Асноўнай сельскагаспадарчай культураў зьяўляецца какава бабы, экспарт якіх складае 35% агульнага экспарту краіны. Гана зьяўляецца асноўным вытворцам гэтай сыравіны ў сьвеце. Для ўнутраных патрэбаў вырошчваюцца таксама: цытрусы, рыс, тытунь, кукуруза, бавоўна, проса, цукровы трысьнёг, гародніна.
Прамысловасьць зьвязана ў асноўным зь лесанарыхтоўкамі (35% тэрыторыі краіны займаюць трапічныя лясы).
Цяжкая прамысловасьць накіравана на забесьпячэньне патрэбаў здабываючай галіны. Існуюць радовішчы: золата, баксытаў, магнію і дыямэнтаў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads