Халодная сынагога (Слуцак)

помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Халодная сынагога (Слуцак)
Remove ads

Халодная сынагога — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў цэнтры места, на Школішчы. Твор архітэктуры барока.

Помнік сакральнай архітэктуры
Халодная сынагога
Thumb
Халодная сынагога
КраінаБеларусь
МестаСлуцак
Каардынаты53°01′47″ пн. ш. 27°32′55″ у. д.
Дата скасаваньня1943
Халодная сынагога на мапе Беларусі
Thumb
Халодная сынагога
Халодная сынагога
Халодная сынагога на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Юдэйская грамада ў Слуцку існавала з пачатку XVIII ст. Мураваную Халодную сынагогу збудавалі ў канцы XVIII ст. коштам купецкага роду Ізерлісаў: Абрама і яго сына Еўны.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі сынагогу і перарабілі яе будынак пад хлебапякарню. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1943 годзе будынак зруйнавалі.

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга барока. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак, накрыты 2-схільным дахам. Шырокія тарцовыя сьцены галоўнага і тыльнага фасадаў завяршаліся фігурнымі франтонамі. У цэнтры франтона галоўнага фасаду была люкарна, на франтоне тыльнага фасаду — тры меншыя люкарны і шырокая аркавая ніша над імі. Верхам сьценаў праходзіў прафіляваны карніз. Апроч галоўнага фасаду, будынак атачаўся невысокай крытай прыбудовай з прастакутнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі. У ёй разьмяшчаліся крамы і навучальныя клясы. Сьцены асноўнага аб’ёму вышэй за прыбудову праразаліся выцягнутымі ўгару лучковымі аконнымі праёмамі. Галоўны фасад з уваходам у цэнтры вылучаўся дзьвюма магутнымі валютамі, якія падтрымлівалі рытм выгнутых лініяў франтона. Зь іх дапамогай ажыцьцяўляўся плаўны пераход ад сьценаў галоўнага аб’ёму да прыбудоваў, узмацняўся дэкаратыўны эфэкт фасаду[1].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads