Халоцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласьці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хало́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Халочча.
Гісторыя
26 красавіка 1919 году створаны ў складзе Дудзіцкай (з 9 траўня 1923 году — Чачэрскай) воласьці Гомельскага павету Гомельскай губэрні РСФСР; з 8 сьнежня 1926 году ў складзе Чачэрскага раёну Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з 20 лютага 1938 году — Гомельскай вобласьці) БССР.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Буда-Кашалёўскага раёну[1].
6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены ў склад адноўленага Чачэрскага раёну, за выключэньнем населеных пунктаў Баркі, Вясёлы Курган, Вясёлы Пахар, Доўгі, Забалоцьце, Засьценны, Кучынск, Мікольск, Новая Харошаўка, Новае Забалоцьце, Усход і Харошаўка[2].
20 чэрвеня 1991 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзеныя Роўкавіцкаму сельсавету[3].
Remove ads
Населеныя пункты
- 1 студзеня 1947 году — 11[4]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads