Доўгі
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Доўгі[1] (лет. Daugai) — места ў Летуве, на беразе возера Доўгага. Цэнтар староства Аліцкага раёну Аліцкага павету. Насельніцтва на 2018 год — 993 чалавекі. Знаходзяцца за 22 км на ўсход ад Аліты.
Remove ads
Доўгі — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Троччыны.
Remove ads
Назва
Даўга (Daugo) — імя германскага паходжаньня[2]
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Daugy (18 верасьня 1501 году, 14 жніўня 1503 году[3], 4 кастрычніка 1511 году[4]); Давкги (1553 год)[5].
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Доўгі (ням. Dowge) датуецца 1384 годам. У 1413 годзе ён увайшоў у склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
За часамі вялікага князя Вітаўта ў Доўгім збудавалі першы касьцёл. У 1503 годзе ён упамінаецца як мястэчка. 26 красавіка 1792 году кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Доўгаму Магдэбурскае права і герб.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Доўгі апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. Жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызвольным паўстаньні 1863—1864 гадоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Доўгі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Доўгі апынуўся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагодзьдзе: ~1880 год — 833 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2018 год — 993 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Божага Провіду (1862)
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads