Халіфа бін Саід Аль-Нахаян
2-і прэзыдэнт ААЭ From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Халіфа бін Саід аль-Нахаян (па-арабску: خليفة بن زايد بن سلطان آل نهيان; 7 верасьня 1948 — 13 траўня 2022) — прэзыдэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў з 2004 году па сваю сьмерць у траўні 2022 году.

Сын Зайда ібн Султана ан-Нахаяна, эміра Абу Дабі і першага прэзыдэнта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. У 1971 годзе быў вылучаны бацькам як пераемнік і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Таксама ўзначальваў Вярхоўную Раду па справах нафты. Пасьля сьмерці бацькі ў лістападзе 2004 году стаў эмірам Абу Дабі (2 лістапада), а на наступны дзень прэзыдэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Шэйх Халіфа карыстаўся папулярнасьцю ў войску, меў рэпутацыю стрыманага чалавека. Захапляўся традыцыйнымі відамі арабскага спорту: сакаліным паляваньнем і рыбалкай.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads