Хамяк звычайны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хамяк звычайны (Cricetus cricetus) — від грызуноў зь сямейства хамяковых.
Remove ads
Апісаньне
Параўнальна буйны грызун, велічынёй з пацука, але з кароткім хвастом. Цела шчыльнае, галава і задняя частка тулава круглявых формаў. Даўжыня цела 180—300 мм, хваста 30—80 мм, ступня 30—45 мм. Маса 150—450 г, зрэдку больш. Вушы круглявыя, невялікія, зь белым аблямоўваньнем. Поўсьць кароткая, густая і мяккая. Афарбоўка рудая, розных адценьняў. Ніжняя частка цела заўсёды чорная. Па баках галавы, шыі, лап — белыя плямы.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads