Ханой

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ханой
Remove ads

Хано́й (па-віетнамску: Hà Nội, даслоўна «горад паміж рэкамі») — сталіца Віетнаму, другі па значэньні прамысловы цэнтар краіны (пасьля Хашыміну). З 1887 па 1946 год — сталіца Францускага Індакітаю. Разьмешчаны на беразе ракі Чырвонай (Хонгха).

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

1 жніўня 2008 году плошча Ханоя павялічылася больш чым у тры разы, бо да гораду быў далучаны шэраг прылеглых правінцыяў і раёнаў. Цяпер сталіца Віетнаму мае агульную плошчу каля 3,3 тысячы квадратных кілямэтраў, колькасьць насельніцтва больш за 6,2 мільёну чалавек. Ханой увайшоў у лік 17 найбуйнейшых па плошчы гарадоў сьвету.

Клімат гораду тыповы для паўночнага Віетнаму: сьпякотнае і вільготнае лета з частымі дажджамі, адносна прахалодныя і сухія зімы.

Гісторыя гораду пачынаецца з 1010 году, калі імпэратар Лі Тхай То загадаў узьвесьці горад у навакольлях крэпасьці Дайла і перанесьці сюды сталіцу дзяржавы Дайкавіет. Новы горад атрымаў назоў «Тханглонг» (па-віетнамску: Thăng Long) — «Цмок, які ўзьлятае». Назоў «Ханой» стаў выкарыстоўвацца з 1831 году па ўказе імпэратара Мінь Манга.

Буйны прамысловы цэнтар (машынабудаўнічая, хімічная, лёгкая прамысловасьць). У 1961—1962 гадах генэральны плян Ханою распрацоўваўся пад кіраўніцтвам савецкага архітэктара Ігара Алфёрава.

Па паведамленьні амэрыканскага часопіса для вандроўцаў Travel & Leisure, у 2006 годзе Ханой увайшоў у сьпіс дзесяці самых прывабных для замежных турыстаў гарадоў Азіі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Ханойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads