Ханя
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ха́ня, Хан, Цераздрэ́ў — рака ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці, правы прыток ракі Жалоні (басэйн Дняпра). Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 88,7 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰.
Пачынаецца за 1,8 км на поўнач ад вёскі Дзятлік, вусьце за 4 км на паўночны захад ад вёскі Хільчыха. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Красноўка (плошча 21 га), Хамянкі (плошча 12 га), Нічыпараўка (плошча 22 га). Ніжнія 11 км рака працякае па лясістай забалочанай мясцовасьці.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 381—382
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads