Нараўлянскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Нараўлянскі раён
Remove ads

Нараўля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Нароўля.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Раён створаны 17 ліпеня 1924 году.

Геаграфія

Плошча раёну складае 1580 км². Каля 53 % тэрыторыі займае лес.

Асноўныя рэкі — Прыпяць і яе прытокі Нараўлянка, Мытва, Славечна, Жалонь. У пойме Прыпяці шмат азёраў.

Раён разьмешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэньня Прыпяці. Асноўная частка раёну месьціцца ў зоне Прыпяцкага прагіна, паўднявая частка — на склоне Украінскага шчыта. Раён мяжуе зь Ельскім, Мазырскім ды Хойніцкім раёнамі Гомельскай вобласьці, а таксама з Народыцкім, Оўруцкім ды Палескім раёнамі Ўкраіны.

У эканоміцы пераважаюць — харчовая прамысловасьць, сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка.

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 11 371 чал.[4] (перапіс); 2016 год — 10 563 чал.[5]; 2017 год — 10 430 чал.[6]; 2018 год — 10 427 чал.[1]

Да катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ў раёне было 74 населеныя пункты, 8 сельсоветаў. Пасьля катастрофы 1986 году былі скасаваныя чатыры сельсаветы. Жыхары адселеныя ў іншыя сельсаветы раёну і горад Нароўлю, а таксама за межы раёну. Былі ліквідаваныя 35 населеных пунктаў. Адсяленьне працягваецца і цяпер. У зоне адсяленьня створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалягічны запаведнік.

Транспарт

Раён ляжыць на аўтамабільных шляхах МазырКіеў, НароўляЧарнобыль, НароўляЕльск. Па Прыпяці ладзіцца суднаходзтва.

Асобы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads