Харкаўскі лес
месца сталінскіх расстрэлаў пад Воршай (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ха́ркаўскі лес[1] або Магілёўская шаша́ — урочышча на паўднёва-ўсходняй ўскраіне Воршы (каля Магілёўскай шашы, цяпер Мікрараён-3), каля вёскі Панізоўе. Месца масавых расстрэлаў НКУС у 1920—30-х роках.
Месца масавых расстрэлаў | |
Харкаўскі лес | |
Краіна | |
Месцазнаходжаньне | Бабініцкі сельсавет |
Remove ads
Назва
Назва «Харкаўскі лес» паходзіць ад суседняй вёскі Харкаўкі[2]. Другая назва — ад аўтатрасы ў кірунку Магілёва.
Мінуўшчына
У 1920—1930-я рокі чэкісты расстрэльвалі тут сьвятароў[3][4].
Першыя спробы ўшанаваць памяць адбыліся яшчэ ў канцы 1930-х рокаў[5]. Паводле некаторых дасьледчыкаў, у 1991 року Аршанскі райвыканкам прыняў рашэньне пра ўсталяваньне мэмарыяльнага знаку на месцах масавых расстрэлаў Кабыляцкая гара і Магілёўская шаша[6][7], аднак яно дагэтуль ня выкананае[8]. Таксама, нягледзячы на звароты да ўладаў, тут не было раскопак з мэтай вызначэньня колькасьці ахвяраў[1][9].
У 2018 року месца расстрэлаў было ўшанаванае крыжам з ініцыятывы грамадзянаў[1], аднак пазьней той быў зьнішчаны[5][8].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads