Кабыляцкая гара
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кабыля́цкая гара́ — урочышча каля вёскі Андрэеўшчына (на поўнач ад Воршы), дзе былі выяўленыя масавыя пахаваньні людзей, расстраляных НКУС у 1930—1950 гадох. Першае ў Беларусі афіцыйна прызнанае месца масавых расстрэлаў і пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў[1][2]. Дакладная колькасьць загінулых невядомая, паводле розных ацэнак ад 300 да 5000 чалавек[3].
Урочышча | |
Кабыляцкая гара | |
![]() | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Ворша |
Каардынаты | 54°33′21″ пн. ш. 30°26′39″ у. д. |
Першае згадваньне | 20 верасьня 1982 (42 гады таму) |
Статус | мэмарыял |
Кабыляцкая гара на мапе Беларусі ![]() ![]() Кабыляцкая гара | |
![]() |

Remove ads
Мінуўшчына
У верасьні 1982 року пры пабудове чыгуначнага адгалінавальня Ворша-Паўночная ва ўрочышчы знайшлі яму з парэшткамі целаў 50 расстраляных. Створаная камісія з прадстаўнікоў савецкіх і адміністрацыйных ворганаў (пракурор, судовы экспэрт, прадстаўнік вайскамату, міліцыя) 20 верасьня правяла агляд месца і парэштак. Пасьля апытаньня мясцовых жыхароў і правядзеньня эксгумацыі камісія выключыла магчымасьць таго, што расстрэлы зьдзейсьненыя падчас нямецкай акупацыі. У афіцыйным заключэньні камісія адзначыла:
![]() |
Як правіла, немцы праводзілі расстрэлы адкрыта, а не ў глухіх месцах, з аўтаматаў без пашкоджаньня касьцей галавы <…> Агляд месца паказаў, што пахаваньне праведзенае ў 1937—1939 гг. у глухім лясным масіве <…> усе пяцьдзясят чарапоў маюць адтуліны ад кулі ў лобнай частцы. | ![]() |
Кабыляцкая гара ў Воршы — месца масавых расстрэлаў Грамадзтва. Радыё «Рацыя». Праверана 21 жніўня 2018 г. |
У 1990 року на распараджэньне аршанскіх уладаў на месцы расстрэлаў мірнага насельніцтва паўстаў першы помнік ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў[2]. У 1994 годзе аршанскія ўлады ўсталявалі валун з чырвонага дняпроўскага граніту і шыльду з цытатай зь вершу Ганны Ахматавай: «Хотелось бы всех поимённо назвать, да отняли список и негде узнать». Пазьней шыльда была скрадзеная[4]. Зь сярэдзіны 1990-х падтрымкай мэмарыялу займаюцца грамадзкія актывісты.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads