Харціцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Харці́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — вёска Харціца.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Русінавецкі сельсавет у складзе Скідзельскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Русінаўцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.
16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Лаўненскага сельсавету[1].
З 25 сьнежня 1962 году ў Гарадзенскім раёне. З 6 студзеня 1965 году ў Мастоўскім раёне.
23 ліпеня 1965 году перайменаваны ў Харціцкі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Харціца[2].
28 жніўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Агароднікі, Казакоўцы, Каўшова, Лаўна, Мазанава, Нёман, Раўкі, Русінаўцы, Харціца, Чарлёна, Чарлёнка — перададзеныя ў склад Дубненскага сельсавету[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году складала 1108 чалавек[4], зь іх 75,1% — беларусы, 16,0% — палякі, 6,6% — расейцы[5].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads