Хасэ Алебас

грэцкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хасэ Алебас
Remove ads

Ёсіф «Хасэ» Алебас (па-гішпанску: José Holebas, па-грэцку: Ιωσήφ Χολέβας; нар. 27 чэрвеня 1984 году, Ашафэнбург, Нямеччына) — колішні грэцкі футбаліст уругвайскага паходжаньня, абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Грэцыі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Раньнія гады

Хасэ зьяўляецца ўраджэнцам нямецкага гораду Ашафэнбург, ён навучаўся футболу ў школах аматарскіх клюбаў Нямеччыны. У 2002 годзе быў прыняты ў акадэмію «Мюнхэну-1860», выступаў у асноўным і рэзэрвовым складах каманды ня толькі на пазыцыі левага абаронцы, але й нават на пазыцыі нападніка.

«Алімпіякос»

Эвальд Лінэн, настаўнік Алебаса, перайшоў разам са сваім выхаванцам у грэцкі «Алімпіякос» у 2010 годзе пасьля разрыву кантракту зь «Мюнхэнам-1860». За Алебаса грэкі заплацілі паўмільёну эўра плюс 200 тысячаў эўра авансу. Гулец падпісаў кантракт з клюбам на тры гады, абавязваючыся атрымліваць штогод ня менш за 200 тысяч эўра з надбаўкай у памеры 20%. Дэбют прыйшоўся ў матчы супраць альбанскага клюбу «Бэса» ў Лізе Эўропы, які скончыўся перамогай грэкаў зь лікам 5:0.

«Рома»

30 жніўня 2014 году Алебас афіцыйна стаў гульцом «Ромы», якая выклала за футбаліста 1 млн эўра і магчымую суму ў 500 тысячаў эўра як бонусы. Хасэ падпісаў з камандай кантракт на 3 гады.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Атрымаўшы грамадзянства Грэцыі ў 2010 годзе, Алебас стаў кандыдатам у зборную гэтай краіны па футболе. Трэнэр Фэрнанду Сантуш выклікаў гульца на матчы супраць зборных Расеі й Румыніі, і Хасэ дэбютаваў 11 лістапада 2011 году ў матчы супраць зборнай Расеі, які скончыўся зь лікам 1:1.

Дасягненьні

«Алімпіякос»:

Сям’я

Бацька Алебаса зьяўляецца этнічынм грэкам, маці — уругвайка.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads