Хасэ Эрнэста Соса

аргентынскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хасэ Эрнэста Соса
Remove ads

Хасэ́ Эрнэ́ста Соса (па-гішпанску: José Ernesto Sosa; нар. 19 чэрвеня 1985 году, Каркараньня, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, які выступае за клюб «Эстудыянтэс» на пазыцыі паўабаронцы. Гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Соса гуляў за аргентынскі клюб «Эстудыянтэс» паміж 2002 і 2007 гадамі. У сэзоне 2005—2006 гадоў Хасэ паказваў шыкоўную гульню й дапамог клюбу атрымаць перамогу ў чэмпіянаце Аргентыны, а трэнэр клюбу Дыега Сымэонэ раіў яму перайсьці ў рымскі «Ляцыё», але насуперак усяму 24 лютага 2007 году гулец перайшоў у мюнхэнскую «Баварыю». «Эстудыянтэс» атрымаў 6 млн эўра плюс 10 % ад сумы любога будучага продажу гульца. Соса застаўся з «Эстудыянтэсам» на заключную частку турніру Кляўсуры 2007 году.

Праводзячы няшмат часу ў складзе нямецкага клюбу Хасэ ў 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду ў свой былы клюб «Эстудыянтэс». Пасьля сканчэньня арэндавага пагадненьня 30 жніўня 2010 году, Соса далучыўся да італьянскага клюбу «Напалі», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт[3].

26 ліпеня 2011 году, было абвешчана, што Хасэ Соса далучыўся да ўкраінскага клюбу «Мэталіст»[4][5]. Соса ў новым клюбе абраў сабе нумар 11 у гонар экс-сябра па камандзе Хуана Сэбастыяна Вэрона. 28 чэрвеня 2012 году стаў капітанам харкаўскага клюбу.

1 студзеня 2014 году далучыўся да табару «Атлетыка» ў шасьцімесячную арэнду[6]. Разам з камандай паспрыяў перамозе мадрыдзкага клюбу ў чэмпіянаце Гішпаніі. 31 жніўня 2014 году гулец быў аддадзены ў арэнду турэцкаму клюбу «Бэшыкташ».

Міжнародная

28 лютага 2007 году Соса быў выкліканы галоўным трэнэрам зборнай Аргентыны Альфіё Базыле ў скдад нацыянальнай каманды. Соса потым пра гэты момант казаў, што «ніколі не забудзецца на гэты аўторак», які супаў зь пераходам Хасэ ў мюнхэнскую «Баварыю». Дэбютаваў за зборную 9 сакавіка 2007 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Мэксыкі.

Remove ads

Дасягненьні

«Эстудыянтэс»:

«Баварыя»:

«Атлетыка»:

«Бэшыкташ»:

«Мілян»:

«Трабзанспор»:

Аргентына:

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads