Хжонхаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хжонхаў (па-польску: Chrząchów) — вёска на паўднёвым усходзе Польшчы, у гміне Коньскаволя (гміна), Пулаўскага павету, Люблінскага ваяводзтва. Хжонхаў стаіць на рацэ Кураўцы, непадалёк ад вёскі Кураў. Насельніцтва вёскі Хжонхаў складае 736 жыхароў (2005).
Вёска была ўпершыню згадана ў 1430. У 1795, пасьля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, Хжонхаў перайшоў пад кіраўніцтва Аўстрыі; з 1815 увайшоў у склад Царства Польскага. Падчас Першай сусьветнай вайны быў зьнішчаны аўстрыйскімі войсками. Падчас Другой сусьветнай вайны (10 верасьня 1939) быў падзьвержаны нямецкай бамбардыроўцы.
Цяпер у вёсцы знаходзяцца 160 невялікіх фэрмаў і хатаў, невялікі каталіцкі касьцёл, пачатковая школа, пошта і дзьве крамы.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Хжонхаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads