Хомутаў

места ў Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Хомутаў
Remove ads

Хо́мутаў (па-чэску: Chomutov) — горад у Чэхіі, месьціцца ва Усьцецкі краі.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Першай пісьмовай згадкай пра Хомутаў лічыцца дарчая грамата 1252 году, калі ён перайшоў ва ўласнасьць Тэўтонскага ордэна. Гатычны касьцёл Сьвятой Катаржыны, пабудаваны менавіта ў той час, стаіць дагэтуль. У 1396 годзе Хомутаў атрымаў гарадзкую грамату, а ў 1416 годзе рыцары прадалі горад і маёнтак Вацлаву IV[6].

Thumb
Будынак езуіцкага каледжу.

16 сакавіка 1421 году места было ўзятае штурмам, разрабаванае і спаленае табарытамі. Пасьля некалькіх узрушэньняў і зьмены ўласьнікаў Хомутаў быў захоплены Поплем з Лабковіца ў 1588 годзе, які ўсталяваў уладу езуітаў, што прывяло да праблем паміж пратэстанцкімі грамадзянамі і новым сюзэрэнам гораду[7]. У 1594 годзе фэод перайшоў да кароны, а ў 1605 годзе горад набыў свабоду і стаў каралеўскім горадам. Пасьля Трыццацігадовай вайны Хомутаў быў у заняпадзе[8]. Хуткае разьвіцьцё адбылося толькі ў другой палове XIX стагодзьдзя, калі набыло разьвіцьцё горназдабыўная і цяжкая прамысловасьць.

Да 1938 году ў Хомутаве жыло больш за 30 тысяч жыхароў. Каля 95% насельніцтва складалі этнічныя немцы. Вельмі невялікая габрэйская супольнасьць трапіла пад ціск, у выніку чаго 23 верасьня 1938 году горад быў абвешчаны «юдэнфрайнам» пранацысцкай адміністрацыяй, то бок вольнай ад габрэяў. Праз тыдзень Хомутаў і навакольны рэгіён былі анексаваныя нацысцкай Нямеччынай у выніку Мюнхэнскага пагадненьня 1938 году і ўлучаны ў склад правінцыі Судэтэнлянд. Пасьля 1945 года папярэдняе насельніцтва, пераважна немцы, было дэпартаванае[9]. Дзеля рэканструкцыі раёна былі пабудаваны новыя прамысловыя аб’екты і буйныя шматпавярховыя жылыя комплексы. Пасьля Аксамітнай рэвалюцыі 1989 году цяжкая прамысловасьць была значна паменшаная, але стан навакольнага асяродзьдзя ў горадзе і ваколіцах прыкметна палепшыўся. 1 ліпеня 2006 году Хомутаў набыў статус статутнага места.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads