Храм арханёла Міхаіла (Менск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Храм арханёла Міхаіла (Менск)
Remove ads

Храм арханё́ла Міхаі́ла — хрысьціянскі храм аднайменнага праваслаўнага прыходу, асьвечаны ў ліпені 2013 году ў Фрунзэнскім раёне Менску.

храм
Храм арханёла Міхаіла
Thumb
2016 год
КраінаБеларусь
ГорадМенск
АдрасФрунзэнскі раён, мікрараён Сухарава, вул. Янкоўскага, д. 2[1]
Каардынаты53°52′52″ пн. ш. 27°26′19″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяМенская 
Тып будынкапрыходзкая царква
Заснавальнікпрыход арханёла Міхаіла
Дата заснаваньня20 ліпеня 2013 (12 гадоў таму)
Будаваньне5 лютага 2012—20 ліпеня 2013
Асноўныя даты:
18 ліпеня 1998 — заснаваньне прыходу
21 сьнежня 2000 — устаноўка часовага храма
30 верасьня 2012 — асьвячэньне прыбудовы
Будынкі:
Храм арханёла Міхаіла • царква Ксеніі Пецярбурскай
Прыбудоўкімучаніцаў Веры, Надзеі і Любові і іх маці Соф’і
Апошні плябанІгар Галакаў
Стандзейны
СайтАфіцыйны сайт
Храм арханёла Міхаіла на мапе Краіны {{Лякалізацыйная мапа Краіны Менску няма ў сьпісе! |Назва тэрыторыі}} няма ў сьпісе!
Храм арханёла Міхаіла на Вікісховішчы

На 2019 год у царкве пры храме ладзілі набажэнства па-беларуску штомесяц у нядзелю[2].

Remove ads

Сьвятары

У 2019 годзе ў прыходзе арханёла Міхаіла ў Менску служылі:

  • 2 пратаярэі — Ігар Галакаў і Генадзь Жураўскі;
  • 4 ярэі — Аляксандар Шрамко, Георгі Лесюкоў, Віталь Малішэўскі і Зьміцер Маркін;
  • 2 дыяканы — Вадзім Наўныка і Зьміцер Скварцоў[3].

Мінуўшчына

18 ліпеня 1998 году 20 прыхаджанаў заснавалі ў Менску прыход у гонар архістратыга Міхаіла. Яго старшынём абралі Ігара Галакава, старастай Аляксандра Несьцярчука, а скарбнікам Васіля Краева. 26 кастрычніка 1998 году прыход паставілі на ўлік. 21 сьнежня 2000 году побач са скрыжаваньнем вуліцаў Шаранговіча і Янкоўскага ў Фрунзэнскі раёне Менску разьмясьцілі часовы храм, які ярэй Ігар Галакаў асьвяціў 7 студзеня 2001 году. У 2002 годзе адчынілі нядзельную школу, а таксама ўтварылі сястрынства ў гонар дабраславёнай Матроны Маскоўскай (на 2019 год старэйшая сястра Лідыя Канапліцкая). У 2004 годзе ярэй Віталь заснаваў моладзевы асяродак для прагляду фільмаў. У 2008 годзе пры храме пачалі будаваць царкву ў гонар дабраславёнай Ксеніі Пецярбурскай, якую адчынілі ў 2009 годзе. 5 лютага 2012 году барысаўскі япіскап Веньямін асьвяціў падмурак храма. 30 верасьня 2012 году ён асьвяціў 7 званоў пабудаванай званьніцы і прыбудову ніжняга храма ў гонар сьвятых мучаніцаў Веры, Надзеі і Любові і іх маці Соф’і. 20 ліпеня 2013 году ён жа асьвяціў храм архістратыга Міхаіла, дзе на наступны дзень 1-е набажэнства ўзначаліў беларускі экзарх Філарэт[4].

12 красавіка 2015 году Аляксандар Шрамко правёў 1-е велікоднае набажэнства па-беларуску ў царкве пры храме арханёла Міхаіла. Прысутным раздалі 100 беларускамоўных «Сымбаляў веры»[5]. 29 кастрычніка 2018 году сьвятар прыходу Аляксандар Шрамко асьвяціў новую алею крыжоў у Курапатах на месцы масавага пахаваньня ахвяраў савецкіх рэпрэсіяў[6].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads