Хроніка Прускай зямлі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хроніка Прускай зямлі (лац. Chronicon terrae Prussiae) — першы летапісны звод з гісторыі Прусіі, створаны сьвятаром з Тэўтонскага ордэну Пятром Дзюзбургам[1][a] у 1320-я гады ў Кёнігсбэргу (асноўная частка была скончаная ў 1326 годзе, а пазьней была дапісаная дадатковая частка, якая давяла апісаньне падзеяў да 1330 году).

Знайшоў хроніку Ян Геранім Хадкевіч у Румборскім касьцёле ў Інфлянтах і перадаў яе Мацею Стрыйкоўскаму, які ўвёў звод у шырокі навуковы ўжытак, надрукаваўшы ў сваёй Хроніцы Польскай вялікія ўрыўкі з працы нямецкага аўтара.
Звод складаўся з 4 кніжак. Трэцяя кніга прысьвячалася апісаньню войнаў Тэўтонскага ордэну з прусамі, жамойтамі і ліцьвінамі ў час ад 1231 да 1326 году. Асабліва падрабязнай хроніка робіцца, пачынаючы зь мяжы ХІІІ і ХIV стагодзьдзяў. У гэты час аўтар мог быць ужо беспасярэднім сьведкам некаторых падзеяў Bellum Lethowinorum. Дзюзбург, падобна, шырока карыстаўся вуснымі аповедамі сьведкаў, а таксама пісьмовымі лічбамі, якія памежныя комтуры высылалі да вялікага маршала ў Кёнігзбэрг. Адным з прыкладаў такіх лічбаў лічацца «Wegeberichte» з 80-х гадоў ХIV ст. — дэталёвыя данясеньні крыжацкіх інфарматараў пра дарогі і паселішчы ў Літве[2].
Гістарычныя зьвесткі маюць амаль выняткова ваенна-геаграфічны характар.
Remove ads
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads