Хрыбет д’ябла

фільм 2001 году From Wikipedia, the free encyclopedia

Хрыбет д’ябла
Remove ads

«Хрыбет д’ябла» (па-гішпанску: El espinazo del diablo) — фільм рэжысэра Гільерма дэль Тора. Першы фільм містычнай трылёгіі Гільерма дель Тора. Другі фільм «Лябірынт Фаўна» (2006), апошні фільм трылёгіі «3993» павінен быў выйсьці ў 2009 годзе.

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Псыхалягічны экшн-трылер з часоў Грамадзянскай вайны ў Гішпаніі. Каханьне і здрада, захаплятнае расьледваньне забойстваў і пошукі «золата партыі» і таямнічая здань, якая жадае адпомсты.

Трынаццацігадовага Карляса сябры загінулага бацькі-рэспубліканца прывозяць у дзіцячы дом. Тут захоўваецца і золата рэспубліканцаў. Тут існуе таямнічая здань-падлетак…

Акторы

  • Фэдэрыка ЛупіКасарэс
  • Іньіга ГарсэсХайме
  • Фэрнанда ЦьельвеКарляс
  • Марыса ПарэдэсКармэн
  • Эдуарда Нар'егаХасынта

Узнагароды

Фільм атрымаў шэсьць узнагарод, сярод якіх МКФ у Амстэрдаме за найлепшы эўрапейскі фантастычны фільм, кінафэстываль у Жэрармэры (Францыя) за рэжысуру, прэмія Фэрнанду Цьельвэ як найлепшаму юнаму актору, а таксама сем намінацыяў на ўзнагароды («Гоя» за касьцюмы і спэцэфэкты, «Плата» — Эдуарду Нар’егу як найлепшаму актору).

Дадатковыя зьвесткі

  • Сцэнар быў напісаны дель Тора яшчэ пад час вучобы ў каледжы, за 15 гадоў да здымкаў фільму, на асабістых перажываньнях і ўспамінах Гільерма.

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads