Хрыстмэмэльская ўмова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Хрыстмэмэльская ўмова — умова, падпісаная 19 чэрвеня 1431 году паміж Вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну Паўлам фон Русдорфам і вялікім князем літоўскім Сьвідрыгайлам у Хрыстмэмэлі.

Сьвідрыгайла рыхтаваўся да вайны з Каралеўствам Польскім, каб абараніць свае прэтэнзіі на літоўскі сталец і шукаў хаўрусьнікаў. Пагадненьне аформіла антыпольскі зьвяз і падштурхнула рыцарства ўварвацца ў Каралеўства Польскае, распачаўшы Польска-тэўтонскую вайну 1431—1435 гадоў. Вялікае Княства Літоўскае аддала Тэўтонскаму ордэну Палангу і тры мілі берагавой лініі на Балтыйскім моры, зьмяніўшы такім спосабам Мельнскі мір 1422 году.

15 траўня 1432 году адбылося пацьверджаньне Хрыстмэмэльскай умовы, якое азначаюць як Другую Хрыстмэмэльскую ўмову[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads