Chryścijanskaja Dumka

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Chryścijanskaja Dumka (Хрысьціянская думка) — рэлігійны часопіс беларусаў-каталікоў, які выдаваўся з 6 студзеня 1928 году ў Вільні пад рэдакцыяй ксяндза Адама Станкевіча. У розныя часы быў штодвухтыднёвікам і месячнікам. Змагаўся за родную мову ў касьцёлах, зьмясьціў цыкль публікацыяў Адама Станкевіча «Rodnaja mowa u światyniach». Талерантна ставіўся да праваслаўя, прапагандаваў ідэю царкоўнай уніі. Зьмяшчаў літаратурныя творы Францішка Грышкевіча, Казімера Сваяка, Уладзіслава Берняковіча, Сяргея Пеюна, Янкі Быліны, Марвіча (Мар’яна Пецюкевіча), Гальяша Леўчыка і іншых, нарысы пра жыцьцё і творчасьць Казімера Сваяка і Ядвігіна Ш. У часопісе публікаваліся рэцэнзіі на выхад кніг паэзіі Андрэя Зязюлі «З роднага загону» (1913, 1931) і Хведара Ільяшэвіча «Зорным шляхам» (1932). Часопіс інфармаваў пра дзейнасьць беларускага выдавецтва «Krynica». Выходзіў лацінкай.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads