Хрысьціянска-сацыяльны зьвяз
Палітычная партыі Баварыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрысьція́нска-сацыя́льны зьвяз (па-нямецку: Christlich-Soziale Union in Bayern; ХСЗ (па-нямецку: CSU)) — партыя ў Нямеччыне, што дзейнічае ў Баварыі. Заснаваная 13 кастрычніка 1945 г. Пазыцыянуе сябе як кансэрватыўная партыя на дэмакратычнай плятформе й выступае за ўвасабленьне хрысьціянскіх агульналюдзкіх ідэалаў у дзяржаўнай палітыцы. Дзейнічае толькі ў Баварыі, аднак рэгулярна атрымвае месцы ў нямецкім Бундэстагу, дзе са сваёй «сястрынскай» партыяй — Хрысьціянска-дэмакратычным зьвязам — утварае адзіную суполку, якая разам з ХДЗ фармуе дзейны ўрад Нямеччыны. У Эўрапарлямэнце ўваходзіць у фракцыю Эўрапейскай народнай партыі. У самой Баварыі ХСС доўгі час зьяўляецца пануючай партыяй. Налічвае 148 тыс. сяброў (сьнежань 2013) і па гэтым паказьніку зьяўляецца трэцяй па велічыні партыяй у Нямеччыне пасьля ХДЗ і СДПН.
Remove ads
Задачы ХСЗ
ХСЗ паўстаў у 1945 годзе. Спачатку ў ім дзейнічалі асобы, што найменш удзельнічалі ў жыцьці гітлераўскай Нямеччыны. У асноўным гэта былі ўдзельнікі царкоўнага жыцьця. Большасьць сябраў ХДЗ тады былі каталікі. Аднак сябрамі маглі быць іншыя хрысьціяне (лютэране і г. д.).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads