Хрысьціянскі дэмакратычны рух
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хрысьціянскі дэмакратычны рух (па-славацку: Kresťanskodemokratické hnutie — KDH) — хрысьціянска-дэмакратычная палітычная партыя Славаччыны. Партыя была створана 17 лютага 1990 году на ўстаноўчым сходзе ў Нітры. Першым старшынём партыі стаў Ян Чарнагурскі. Ужо ў сакавіку 1990 году праз рознагалосьсі партыю пакінулі прадстаўнікі вугорскай нацыянальнай меншасьці, якія заснавалі ўласную хрысьціянска-дэмакратычную партыю. Партыя ўваходзіла ў кіруючую кааліцыю Мікулаша Дзурынды ў 1998—2006 гадах. Пасьля выбараў 2006 году партыя знаходзіцца ў апазыцыі. Партыя таксама прадстаўлена ў Эўрапарлямэнце 2 дэпутатамі з 13 месцаў, адведзеных для Славаччыны (у 2004—2009 — 3 з 14). Цяперашні старшыня партыі Ян Фігель у 2004—2009 гадах быў эўрапейскім камісарам па адукацыі і культуры.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads