Нітра
места ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ні́тра (па-славацку: Nitra, па-нямецку: Neutra) — горад на захадзе Славаччыны й адміністрацыйны цэнтар Нітранскага края, месьціца на рацэ Нітра. Насельніцтва гораду складае амаль 85 тысячаў чалавек.
Remove ads
Гісторыя
Напрыканцы V стагодзьдзя на тэрыторыі Нітры ўпершыню зьяўляюцца славяне. У VII стагодзьдзі тэрыторыя была часткай імпэрыі Сама, потым было створана Нітранскае княства, якое пазьней сталася часткай Вялікай Маравіі. Менавіта Нітра лічыцца калыскай славацкага хрысьціянства, бо як лічыцца ў 829—833 гадох паганец Прыбіна заклікаў сюды зальцбурскага архіэпіскапа, каб той асьвяціў царкву. Тутака й спыняліся Кірыл і Мяфодзій. Пасьля паразы Вялікай Маравіі Нітра адыйшла да Вугорскага каралеўства, дзе стала цэнтрам жупы.
У 1248 годзе Нітра стала свабодным каралеўскім горадам, яна належала да ліку самых заможных гарадоў Вугоршчыны. У XIX стагодзьдзі тут жыло больш за 10 тысячаў жыхароў. У складзе Чэхаславаччыны Нітра зноўку сталася цэнтрам жупы. На сёньня Нітра важны прамысловы цэнтар заходняй Славаччыны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads