Хуан Паблё Варгас
костарыканскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хуа́н Па́блё Ва́ргас Ка́мпас (па-гішпанску: Juan Pablo Vargas Campos; нар. 6 чэрвеня 1995 году) — костарыканскі футбаліст, абаронца калюмбійскага клюбу «Мільянарыяс» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Remove ads
Кар’ера
Варгас займаўся футболам у акадэміі клюбу «Аляхуэленсэ». На заканчэньні навучаньня быў далучаны да складу асноўнай дружыны клюбу галоўным трэнэрам Оскарам Рамірэсам 30 траўня 2013 году[3]. Гулец некалькі гадоў чакаў на дэбют, які адбыўся падчас розыгрышу чэмпіянату Коста-Рыкі 2015 году. Гэтак Варгас зьявіўся ў пачатковым складзе ў матчы супраць «Лімону» 18 лютага 2015 году. Некаторы час футбаліст правёў у складзе іншых костарыканскіх клюбаў, як то «Бэлен» і «Эрэдыяна». Гэтак жа ў арэнду 1 жніўня 2018 году спартовец выправіўся ў калюмбійскі клюб «Дэпортэс Таліма». Выступаючы за гэты клюб, Варгас атрымаў досьвед гульні ў Кубку Лібэртадорэс. Гэтак 12 сакавіка 2019 году гулец згуляў у гасьцявым паядынку супраць аргентынскай «Бокі Хуніёрс».
3 студзеня 2020 году Варгас далучыўся да табару калюмбійскага клюбу «Мільянарыяс» паводле дамовы арэнды, але з правам выкупу[4]. На набыцьці абаронцы настойваў трэнэр Альбэрта Гамэра[5]. 26 студзеня адбыўся дэбют гульца ў складзе новай каманды ў матчы супраць «Дэпартыва» з гораду Паста, але клюб атрымаў паразу зь лікам 1:2. У канцы году абаронца ўлучыў мяч у браму клюбу «Баяка Чыко», дапамогшы сталічнай дружыне здабыць перамогу зь лікам 2:0. У сваім першым сэзоне абаронца замацаваўся ў асноўным складзе. Ужо 30 сьнежня 2020 году была абвешчана, што гулец стаў паўнавартасным футбалістам клюбу, склаўшы дамову з клюбам тэрмінам да сьнежня 2023 году[6].
Remove ads
Дасягненьні
«Мільянарыяс»:
- Уладальнік Кубка Калюмбіі: 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads