Хэнань
правінцыя Кітаю From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хэна́нь (па-кітайску: 河南, піньінь:Hénán) — правінцыя ва ўсходняй частцы цэнтральнага Кітаю. Сталіца і самы буйны горад — Чжэнчжоў. Самая вялікая правінцыя Кітаю паводле колькасьці насельніцтва, паводле перапісу 2020 году ў Хэнані пражывала 99,365 млн чалавек[2].
На тэрыторыі правінцыі знаходзяцца дзьве гістарычныя сталіцы імпэратарскага Кітаю, Лаян і Кайфэн. У 1954 годзе сталіцу Хэнані перанесьлі са старога культурнага цэнтру Кайфэн у індустрыяльны горад Чжэнчжоў.
Remove ads
Геаграфія
Займае плошчу 166 310 км² (18-е месца).
Адміністрацыйны падзел
Да 2014 году правінцыя дзялілася на 17 гарадзкіх акругаў і адзін горад субакруговага ўзроўню (гарадзкі павет, падпарадкоўваюцца наўпрост уладам правінцыі). З 1 студзеня 2014 году ў прамое падпарадкаваньне ўладам правінцыі перайшлі яшчэ 6 паветаў і 4 гарадзкіх павета. У 2019 годзе павет Чан’ань стаў гарадзкім паветам, і таму цяпер правінцыя дзеліцца на 17 гарадзкіх акругаў, 6 гарадоў субакруговага ўзроўню і 5 паветаў правінцыйнага падпарадкаваньня.
Remove ads
Славутасьці
Тут знаходзяцца манастыр Шаалінь і пячорныя храмы Лунмэнь. Каля Лаяну знаходзіцца самы старажытны будыйскі храм Кітая — Баймасы (Храм Белага Каня). Другім старажытным храмам зьяўляецца манастыр Фавансы, які знаходзіцца паблізу Дэнфэну.
Хэнаньская опэра зьяўляецца адным з традыцыйных жанраў кітайскага тэатру.
Вядомыя асобы
- Лю Фанпін
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads