Хілэр Бэлак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хілэр Бэлак
Remove ads

Джо́зэф Хі́лэр П'ер Рэнэ́ Бэ́лак (па-ангельску: Joseph Hilaire Pierre René Belloc) (27 ліпеня 1870, Францыя – 16 ліпеня 1953, Гілдфард, Сурэй, Ангельшчына) — брытанскі паэт і празаік, грамадзкі і палітычны дзеяч, адзін з раньніх тэарэтыкаў дыстрыбутызму.

Thumb
Хілэр Бэлак

Біяграфія

Бэлак нарадзіўся ў францускім мястэчку Ля Сэль-Сэн-Клод недалёка ад Парыжу ў сям'і француза Луі Бэлака і англічанкі Элізабэт Рэйнз Паркз. Луі Бэлак памёр у 1872, і маці забрала маленькага Хілэра і ягоную сястру Мары́ у Англіі. Скончыў школу Ораторы (па-ангельску: Oratory School) у Бірмінгэме. Працаваў журналістам[1].

Бэлак сябраваў з Гільбэртам Чэстэртанам і нязьменна выступаў зь ім адным фронтам ва ўсіх дыскусіях, так што Бэрнард Шоў нават ахрысьціў іх зьбіральным іменем «Чэстэрбэлак».

Remove ads

Творчасьць

Бэлак — адзін з найбольш пладавітых брытанскіх пісьменьнікаў пачатку 20 стагодзьдзя. Ягоная спадчына ўключае эсэ, гістарычныя біяграфіі і вершы, у тым ліку дзіцячыя. Сярод ягоных немастацкіх твораў найбольш вядомая кніга «Рабская дзяржава» (1912).

Палітыка

З 1906 па 1910 Бэлак быў Сябрам Парлямэнту ад Лібэральнай партыі.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads