Гільбэрт Кійт Чэстэртан
брытанскі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гі́льбэрт Кійт Чэ́стэртан (па-ангельску: Gilbert Keith Chesterton; 29 траўня 1874 — 14 чэрвеня 1936) — брытанскі пісьменьнік, журналіст, літаратуразнаўца ды апалягет хрысьціянства, у грамадзка-палітычным жыцьці — прыхільнік і абаронца дыстрыбутызму.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 29 траўня 1874 году ў Лёндане. У 1901 годзе ажаніўся з Фрэнсіс Блог. Сябраваў з Хілэрам Бэлакам, а таксама з айцом Вінсэнтам МакНэбам. У канцы зямнога жыцьця Чэстэртана менавіта МакНэб прымаў ягоную апошнюю споведзь. У 1922 годзе перайшоў з англіканства ў каталіцтва. Памёр 14 чэрвеня 1936 году ў Бікансьфілдзе.
Бібліяграфія
Аўтар раманаў «Напалеон Нотынгхільскі» (The Napoleon of Notting Hill, 1904), «Чалавек, які быў чацьверам» (The Man Who Was Thursday, 1908), «Шар ды крыж» (The Ball And The Cross, 1910, 1927) ды іншых. Сусьветна вядомы ягоны цыкл дэтэктыўных апавяданьняў пра патэра Браўна. Вялікае месца ў творчасьці Чэстэртана займае хрысьціянская апалягетыка, найбольш значны твор па гэтай тэматыцы — кніга «Адвечны чалавек» (The Everlasting Man, 1925). Акрамя таго, Чэстэртан — аўтар літаратуразнаўчых працаў «Роберт Браўнінг» (Robert Browning, 1903), «Чарлз Дыкенз» (Charles Dickens, 1906), «Джордж Бернард Шоў» (George Bernard Shaw, 1909), «Роберт Луіс Стывенсан» (Robert Louis Stevenson, 1927) ды «Чосэр» (Chaucer, 1932).
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads