Хімкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хімкі
Remove ads

Хі́мкі (па-расейску: Химки) — места ў Расеі, месьціцца ў Маскоўскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі Хімкі. Места заснавае ў 1850 годзе. Хімкі зьяўляюцца другім паводле колькасьці насельніцтва падмаскоўным местам пасьля Балашыхі, насельніцтва якога складае 250 тысячаў чалавек.

Хуткія факты

Места разьмешчана на беразе канала імя Масквы. Хімкі непасрэдна прымыкае з паўночнага захаду да Масквы, то бок мяжа праходзіць па Маскоўскай колцавай аўтамабільнай дарозе, а таксама з захаду, поўначы й усходу апярэзвае экскляўные маскоўскія раёны Куркіна й Малжаніноўскі.

Хімкі ёсьць адзіным населеным пунктам, які ўваходзіць у склад гарадзкой акругі Хімкі[3], у Хімках разьмешчана адміністрацыя гарадзкой акругі.

Remove ads

Гісторыя

Паселішча было закладзена 13 лістапада 1851 году, калі была адчынена станцыя Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі Хімская (зараз станцыя Хімкі), а пры ёй паўстала прыстанцыйнае мястэчка. Цягнікі стаялі на станцыі ўсяго 10 хвілінаў[4]. Станцыя была першай ад Масквы; яна была аднесеная да 4 клясы, і паводле штацу ёй належылі касір, начальнік станцыі й ягоны памочнік і адзін жандар. На станцыі былі пабудаваныя драўляныя платформы, «гасьцёўна» (вакзал), чыгуначная будка й жылы дом для чыгуначнікаў. У 1869 годзе ў мястэчку Хімская станцыя стала пражывалі 39 чалавек, галоўным чынам чыгуначныя працоўныя й служачыя. Ад станцыі да Пецярбурскай шашы празь лес была праведзена дарога — Царская алея (цяпер Маскоўская вуліца), якая да пачатку XX стагодзьдзя было зложана каменем.

У 1907 годзе станцыйнае мястэчка налічвала ўжо 47 двароў. У ім пабудавалі пошту, тэлеграф, прыватную аптэку, дзьве каляніяльныя крамы, карчму, рэстарацыю з кегельбанам. Агульнае насельніцтва, з навакольнымі вёскамі й дачамі, складала 1,5 тысячы чалавек; летам насельніцтва за кошт дачнікаў налічвала каля 5 тысячаў чалавек.

Remove ads

Гандаль

У 2000 годзе ў месце адкрылася першая ў Расеі крама найбуйнейшага ў сьвеце мэблевага рытэйлера ІКЕА, які пасьля стаў часткай гандлёвага комплексу МЕГА. Да 2005 году Хімкінскі комплекс МЕГА зьяўляўся найбуйнейшым на той момант гандлёвым цэнтрам Расеі й уключаў у сябе гіпэрмаркет францускай гандлёвай сеткі Ашан, будаўнічы супэрмаркет OBI, крамы сетак Калінка-Стокман, М-Відэа й дзясяткі іншых крамаў і прадпрыемстваў абслугоўваньня.

Remove ads

Спорт

У Хімках маецца футбольны клюб «Хімкі».

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads