Хімкі (футбольны клюб)
расейскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Хі́мкі» (па-расейску: Химки) — колішні расейскі футбольны клюб з аднайменнага гораду Маскоўскае вобласьці. Заснаваны 30 студзеня 1997 году. Свае хатнія матчы ладзіў на Арэне-Хімкі.
Remove ads
Гісторыя
Футбольная каманда «Хімкі» зьявілася ў 1996 годзе, дзякуючы аб’яднаньню двух гарадзкіх камандаў «Наватар» і «Родзіна»[2], якія бралі ўдзел у гарадзкіх і абласных пяршынствах. Па стварэньні каманда правяла сэзон у аматарскай лізе, пасьля чаго атрымала права згуляць у Трэцяй лізе. У выніку 30 студзеня 1997 годзе быў закладзены прафэсійны клюб. «Хімкі» паступова прасоўваліся ў герархіі расейскага футболу. Першым трэнэрам быў Уладзімер Штапаў, якога ў 2000 годзе зьмяніў Віктар Папаеў, колішні гулец маскавіцкага «Спартаку».
З 2001 годзе каманда ўжо гуляла ў другім дывізіёне. У складзе клюбу пачалі зьяўляцца знакамітыя футбалісты, як то Аляксандар Данішэўскі, Павал Паграбняк, Андрэй Ціханаў, Уладзімер Бясчасных і Юры Драздоў. У 2005 годзе «Хімкі» дакрочылі да фіналу Кубка Расеі, дзе зьведалі паразу ад ЦСКА[3]. У сэзоне 2006 годзе клюб дамогся прасоўваньня ў элітны дывізіён. У 2007 годзе галоўным трэнэрам клюбу стаў Славалюб Мусьлін. У канцы 2008 году вырашаўся лёс клюбу, бо празь цяжкі фінансавы стан кіраўніцтва Маскоўскай вобласьці мела на мэце аб’яднаньне «Хімак» з раменскім «Сатурнам», але абодва клюбы працягнулі сваё існаваньне. Паводле вынікаў сэзону 2009 году каманда страціла месца ў Прэм’ер-лізе, вярнуўшыся на доўгі час у другі дывізіён. Вяртаньне ў найвышэйшую лігу Расеі адбылося толькі ў 2020 годзе.
У красавіку 2025 году было абвешчана аб адстаўцы галоўнага трэнэра Франка Артыгі. СМІ называлі адным з чыньнікаў гэтага рашэньня тое, што гішпанец публічна падтрымаў гульцоў каманды ў патрабаваньні выплаціць шматмесячныя даўгі заробкаў. Пасьля навіны аб адстаўцы трэнэра футбалісты адмовіліся праводзіць трэнаваньне і рыхтавацца да маючага адбыцца найважнейшага матчу супраць «Зэніту». У чэрвені клюб быў расфармаваны.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads