Хіросі Кіётаке

японскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Хіросі Кіётаке
Remove ads

Хіросі Кіётаке (па-японску: 清武 弘嗣; нар. 12 лістапада 1989 году, Оіта, Японія) — японскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Оіта Трыніта» і нацыянальнай зборнай Японіі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

У 2004 годзе Хіросі далучыўся да моладзевай каманды клюбу «Оіта Трыніта». 9 жніўня 2008 году дэбютаваў за галоўную каманду, выйшаўшы на поле на замену на 78-й хвіліне матчу й забіўшы гол празь некалькі хвілін пасьля таго. Неўзабаве клюб сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі праблемамі й паўабаронца падпісаў пагадненьне з клюбам «Сэрэза Осака», дзе забіў чатыры галы ў сваім першым сэзоне.

У верасьні 2011 году ён зьявіўся ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў АФК, дзе дапамог сваёй камандзе перамагчы зь лікам 4:3. Гэты посьпех прыцягнуў цікавасьць да гульца, таму ўлетку 2012 году Кіётаке падпісаў пагадненьне зь нямецкім клюбам «Нюрнбэрг», якое дзейнічала да 30 чэрвеня 2016 году[6].

У ліпені 2014 году перайшоў у склад «Гановэру-96», з-за таго, што папярэдні клюб «Нюрнбэрг» быў вымушаны пачаць новы сэзон у Бундэсьлізе 2.

Міжнародная

10 жніўня 2011 году Хіросі дэбютаваў у складзе зборнай Японіі ў матчы супраць зборнай Паўднёвай Карэі.

Remove ads

Дасягненьні

«Оіта Трыніта»:

  • Уладальнік Кубку японскай лігі: 2008

«Сэрэза Осака»:

  • Уладальнік Кубка Японіі: 2017
  • Уладальнік Кубку японскай лігі: 2017
  • Уладальнік Супэркубка Японіі: 2018

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads