Сэвільля (футбольны клюб)

гішпанскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Сэвільля (футбольны клюб)
Remove ads

«Сэвільля» (па-гішпанску: Sevilla Fútbol Club S.A.D.) ― гішпанскі футбольны клюб, што гуляе ў найвышэйшай гішпанскай лізе — Ля Лізе. Клюб быў заснаваны 14 кастрычніка 1905 году, гэта найстарэйшы клюб з Сэвільлі й другі па ўсёй Андалюзіі. Першую афіцыйную гульню каманда правяла толькі праз тры гады ― у 1908, супраць «Рэкрэатыва» з Уэльвы. У 1924 годзе клюб заваяваў свой першы трафэй ― Кубак Сэвільлі. 1935 год стаў пераможным у Кубку Гішпаніі, як і 1939 адразу пасьля грамадзянскай вайны. Да таго часу як стаў праводзіцца чэмпіянат Гішпаніі Сэвільля 17 разоў станавілася чэмпіёнам Андалюзіі й двойчы Сэвільлі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...

Клюб знаходзіцца ва ўласнасьці аматараў (разьмеркавана па акцыях). Пры клюбе працуе футбольная акадэмія, сярод ейных выпускнікоў ёсьць спартовыя псыхолягі. Таксама шмат увагі робіцца на спартовае харчаваньне й мэдыцыну. Пры клюбе працуе мясцовая радыёстанцыя «Sevilla FC Radio», гэта першае футбольнае радыё ў Гішпаніі, таксама ёсьць тэлевізійны канал SFC TV.

Remove ads

Гісторыя

Футбольны клюб «Сэвільля» зьяўляецца гістарычна самай лепшай камандай у Сэвільлі. Ён быў утвораны ў 1905 годзе. Аднойчы станавіўся чэмпіёнам Гішапніі й пяць разоў уладальнікам Кубка Гішпаніі.

Каманда апранае белую вопратку для хатніх гульняў і чырвоную для выязных. Заўзятары называюць каманду «Sevillistas». У сваіх шэрагах каманда мела такіх гульцоў, як: Дыега Марадона, Рынат Дасаеў, Дыега Сымэонэ, Робэрт Прасінэчкі, Бэбэта, Тоні Польстэр, Давар Шукер, Іван Самарана. Сярод знакамітых выхаванцаў клюбу варта вылучыць Хасэ Антоніё Рэеса й Сэрхіё Рамаса, апошні зь якіх цяпер выступае за мадрыдзкі «Рэал».

Гістарычным супернікам клюбу зьяўлялася каманда, якая таксама разьмяшчаецца ў горадзе — «Рэал Бэтыс». Клюб мае з 1958 году рэзэрвовую каманду — «Сэвільля Атлетыка».

Remove ads

Дасягненьні

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads