Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Беліца)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Беліца)
Remove ads

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Беліцы. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка, на могілках пад адрасам вуліца Віленская, 1А. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік гісторыі
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Thumb
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
КраінаБеларусь
ВёскаБеліца
Каардынаты53°39′03″ пн. ш. 25°18′41″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяЛідзкая япархія[d] 
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Драўляную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Беліцы збудавалі ў другой палове XIX ст. (адзначаецца ў 1895 годзе) на месцы царквы Сьвятога Пасаду XVI ст.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты 2-схільным дахам, які над 3-граннай апсыдай пераходзіць у вальмавы. Над франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца васьмерыковая шатровая вежа-званіца з купалам-цыбулінай у завяршэньні. Яшчэ адзін купал-цыбуліна на гранёным барабане ўзвышаецца над апсыдай. На фоне фігурнай гарызантальна-вэртыкальнай шалёўкі фасадаў вылучаюцца прастакутныя аконныя праёмы ў простых ліштвах. Уваход празь невялікі прытвор пад 2-схільным дахам.

Унутраная прастора перакрываецца ашаляванай роўнай стольлю на падугах. Над уваходам месьцяцца хоры на чатырох слупах, на якія вядуць бакавыя ўсходы[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads