Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Гарадзішча)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Гарадзішчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (Гарадзішча)
Remove ads

Царква́ Ўзьві́жаньня Сьвято́га Крыжа́ — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гарадзішчы. Знаходзіцца на заходняй ускраіне мястэчка, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Thumb
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
КраінаБеларусь
МястэчкаГарадзішча
Каардынаты53°19′28.59″ пн. ш. 26°00′08.33″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква і праваслаўе
ЭпархіяПінская япархія 
Архітэктурны стыльнароднае дойлідзтва Беларусі[d]
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа
Царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа на Вікісховішчы

Утварае адзіны ансамбль з драўлянай званіцай.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Царква, 1915—1918 гг.
Thumb
Царква, 1915—1918 гг.

Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Гарадзішчы збудавалі ў 1764 годзе з фундацыі Пацаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1879 годзе будынак пацярпеў ад маскоўскай перабудовы.

Найноўшы час

За савецкім часам набажэнствы ў царкве не перапыняліся.

Remove ads

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Мае 3-зрубную падоўжна-восевую кампазыцыю, якая складаецца з прастакутнага ў пляне прытвора, кубападобнага аб’ёму малітоўнай залі і 5-граннай апсыды. Асноўны аб’ём накрываецца 4-схільным 2-ярусным шатровым дахам з заломам, завершаны купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане і дэкаруецца на схілах слыхавымі кілепадобнымі вокнамі. Архітэктура мае насычаны разнастайны дэкор, які ўлучае роўную балюстраду ў цокальнай частцы, карнізы з сухарыкамі і разнымі падзорамі ў завяршэньні гарызантальна ашаляваных сьцен, арнамэнтальныя філёнгавыя лапаткі і аркатурны пас прытвора.

Унутраная прастора малітоўнай залі і апсыды перакрываецца шатровым скляпеньнем на ветразях. У прытворы на двух слупах разьмяшчаюцца хоры, да якіх вядуць бакавыя 2-маршавая ўсходы. Апсыда вылучаецца ад малітоўнай залі драўляным іканастасам, створаным у 1870-я гады.

Побач з царквой знаходзіцца збудаваная ў 1840-я гады драўляная званіца — 4-слуповая цэнтрычная пабудова, накрытая пакатым шатровым дахам. Царкоўны пагост атачае агароджа і пасадкі бярозы і клёна[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads