Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Віцебск)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўсьпеньня Багародзіцы (Віцебск)
Remove ads

Царква Ўсьпеньня Багародзіцы[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Віцебску. Знаходзіцца каля Батанічнага саду, на гістарычнай Вялікай Багаслоўскай вуліцы[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Thumb
Усьпенская царква
КраінаБеларусь
МестаВіцебск
Каардынаты55°12′03″ пн. ш. 30°12′36″ у. д.
КанфэсіяРасейская праваслаўная царква і Беларуская праваслаўная царква
ЭпархіяВіцебская і Аршанская япархія[d] 
Архітэктурны стыльпсэўдарускі стыль[d]
Сайтvitprav.by/2420.html
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы
Царква Ўсьпеньня Багародзіцы на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную Ўсьпенскую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Віцебску збудавалі ў 1858 годзе на месцы стараверскай малельні.

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву і прыстасавалі будынак пад гаспадарчыя патрэбы. У 1989 годзе ў царкве аднавіліся службы. У 1997 годзе будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём з паўкруглай апсыдай, завершаным 2-схільным дахам з вальмай з боку франтальнага фасаду і драўляным 8-гранным барабанам з купалам-цыбулінай. Галоўны роўнічны фасад мае 3 восі: у цэнтры прастакутны ўваходны праём, зь яго бакоў прастакутныя аконныя праёмы, разьмешчаныя ў 2 ярусы. Бакавыя фасады падзяляюцца буйнымі лапаткамі на 3 праслы, апярэзваюцца прафіляваным карнізам і праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі.

Усярэдзіне будынак перакрываецца роўнай стольлю на 2 паверхі. На 1-м паверсе малітоўная заля, ад якой мураваным прасьценкам вылучаецца апсыда. Прасьценак падзяляецца бакавымі лучковымі і цэнтральным прастакутным уваходнымі праёмамі. Ён служыць своеасаблівым іканастасам, дзе разьмяшчаюцца абразы, у цэнтральным праёме — царскія вароты. Малітоўная заля ў цэнтры падзяляецца на 2 паловы 2 слупамі і перакінутымі празь іх аркамі. Другі паверх адводзіцца пад апартамэнты сьвятара[1].

Remove ads

Заўвагі

  1. Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Прачыстай Багародзіцы або Прачысьценская царква
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камуністычная, 15

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads