Царква Ўшэсьця Гасподняга (Гарадзец)
помнік архітэктуры канца XVIII ст. у Гарадцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры канца XVIII стагодзьдзя ў Гарадцы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на пагорку. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
![]() Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарадзец |
Каардынаты | 52°12′11.27″ пн. ш. 24°39′34.98″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву збудавалі ў 1799 годзе, сьпярша ў вёсцы Камені Шляхецкім. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1876 годзе будынак царквы перавезьлі ў Гарадзец, дзе паставілі на бутавы падмурак.
Remove ads
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з рысамі барока. Гэта працяглы 4-сьценны зруб пад 2-схільным гонтавым дахам, які над 5-граннай апсыдай за кошт застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. У цэнтры даху ўзвышаецца фігурны 8-гранны купал. Роўнічны франтальны фасад завяршаецца трыкутным вэртыкальна ашаляваным франтонам з 2 маленькімі слыхавымі аконнымі праёмамі. Уваход вылучаецца 2-схільным ганкам на 2 слупах. Вэртыкальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца высока ўзьнятымі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і бусамі-сьцяжкамі ў прасьценках.
Над прытворам у малітоўную залю адкрываюцца хоры. Сьцены дэкаруюцца арнамэнтальным фрызам. Іканастас зрабілі ў 1867 годзе паводле праекту інжынэра Кадрунцава. У інтэр’еры захоўваюцца два абразы XІX стагодзьдзя «Маці Божая Адзігітрыя»[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads