Царква Ўшэсьця Гасподняга (Капыль)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўшэсьця Гасподняга (Капыль)
Remove ads
Remove ads

Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Капылі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Царкоўнай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.

Помнік гісторыі
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Thumb
Царква Ўшэсьця Гасподняга да надбудовы пазалочанага купала-цыбуліны
КраінаБеларусь
МестаКапыль
Каардынаты53°09′12.25″ пн. ш. 27°05′27.57″ у. д.
КанфэсіяБеларускі экзархат
ЭпархіяСлуцкая япархія[d] 
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Капылі збудавалі ў 1866 годзе.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой выкарыстоўвалі пад музэй. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта цэнтрычны крыжовы аб’ём, сярод аднолькавых крылаў якога вылучаецца 3-гранная апсыда. У сылюэце дамінуе цэнтральны 8-гранны аб’ём. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі фасадаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элемэнты дэкору: кутнія лапаткі, парталы 3 лучковых уваходаў, ліштвы аркавых аконных праёмаў. Над парталам галоўнага ўвахода стральчатая гатычная арка.

Ва ўнутранай прасторы ў цэнтральную залу шырокімі аркавымі прасьветамі адкрываюцца прытвор, бакавыя прыдзелы і акруглая, перакрытая конхай апсыда[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Зьмітра Жылуновіча, 2

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads