Царква Ўшэсьця Гасподняга (Парэчча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Парэччы Царкоўным. Знаходзіцца на высокім узгорку над возерам Парэцкім. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
![]() Ушэсьценская царква, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Парэчча Царкоўнае |
Каардынаты | 55.312888° пн. ш. 27.954937° у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Полацкая япархія |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Царкву Маскоўскага патрыярхату ў Парэччы збудаваў у 1877 годзе рыскі купец Ламаносаў на сродкі, выдзеленыя ўладамі Расейскай імпэрыі. Царква будавалася сьпехам і няякасна, таму тройчы (у 1888, 1890 і 1895 гадох) яе рамантавалі. Рамонт у 1890 годзе быў вынікам урагану, які значна пашкодзіў дах. Захаваўся здымак царквы з збораў Яна Балзункевіча, зроблены на мяжы XIX—XX стагодзьдзяў.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю, якая набыла арыгінальны разьвязак. Малітоўная заля — высокі 8-гранны аб’ём, завершаны невялікім купалам-цыбулінай (раней магутным сьціснутым купалам-цыбулінай зь невялікім купалам-цыбулінай наверсе). Да яе праз кароткую і нізкую трапезную далучаецца 3-ярусная (2 васьмерыка на чацьверыку) званіца, якая таксама завяршаецца купалам-цыбулінай. Арыгінальныя купалы былі зялёнага колеру. Да 5-граннай апсыды з бакоў далучаюцца нізкія рызьніцы. Грані фасадаў завяршаюцца паўкруглымі закамарамі, праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, апярэзваюцца аркатурнымі фрызамі, падзяляюцца кутнімі лапаткамі[1].
Remove ads
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Бакавы фасад
- Званіца
- Магіла сьвятара
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads