Царква Ўшэсьця Гасподняга (Петрыкаў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Ўшэсьця Гасподняга (Петрыкаў)
Remove ads

Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік архітэктуры канца XIX стагодзьдзя ў Петрыкаве. Знаходзіцца ў цэнтры места[a]. Дзее. Твор архітэктуры «цаглянага» стылю.

Помнік сакральная архітэктуры
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Thumb
Царква Ўшэсьця Гасподняга (да надбудовы купалоў-цыбулінаў)
КраінаБеларусь
МестаПетрыкаў
Каардынаты52°07′25.52″ пн. ш. 28°29′34.45″ у. д.
КанфэсіяБеларуская праваслаўная царква
ЭпархіяТураўская япархія 
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі
Thumb
Царква Ўшэсьця Гасподняга
Царква Ўшэсьця Гасподняга

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква, 1932 г.

Ушэсьценскую мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Петрыкаве збудавалі ў 1890 годзе.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1990-я гады будынак аднавілі не ў аўтэнтычным выглядзе (атынкавалі і надбудавалі купалы-цыбуліны).

Архітэктура

Помнік архітэктуры «цаглянага» стылю. Рэдкі прыклад тагачаснай праваслаўнай архітэктуры на этнічнай тэрыторыі беларусаў (у юрысдыкцыі Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі) без выкарыстаньня стылістыкі Маскоўскай дзяржавы. Мае 4-часткавую структуру: прытвор-званіца, кароткая трапезная, папярочны аб’ём малітоўнай залі, 5-гранная апсыда. У сылюэце пануюць 2 дамінанты: 4-гранная купальная званіца і магутны васьмігранны сьветлавы барабан, накрыты самкнутым сфэрычным купалам. Уваход вылучаецца нізкім прастакутным прытворам пад 2-схільным пакрыцьцём. Фасады праразаюцца аркавымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, атынкаваныя ліштвы якіх раней графічна вылучаліся на чырвонацагляным фоне фасадаў[1].

Remove ads

Галерэя

Заўвагі

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камунальная

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads