Царква Аляксандра Неўскага (Крэва)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Аляксандра Неўскага — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Крэве. Знаходзіцца ў заходняй частцы колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Зарэчная, 18. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Помнік гісторыі | |
Царква Аляксандра Неўскага | |
![]() Царква Аляксандра Неўскага | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Крэва |
Каардынаты | 54°18′35.43″ пн. ш. 26°17′18.78″ у. д. |
Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Царква Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі ![]() ![]() Царква Аляксандра Неўскага | |
![]() |
Remove ads
Гісторыя
Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Крэве збудавалі ў 1854 годзе.
Будынак царквы пацярпеў у Першую сусьветную вайну. У 1928 годзе скончылася яго аднаўленьне.
Архітэктура
Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта кампактавы прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, які над алтарнай часткай завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Да галоўнага фасада далучаецца 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца таксама з купалам-цыбулінай. Архітэктурная выразнасьць будынка дасягаецца кантраставым спалучэньнем бутавай муроўкі (элемэнт вонкавай архаізацыі) і атынкаваных пабеленых элемэнтаў дэкору: руставаных кутніх лапатак, ліштваў аркавых аконных праёмаў, карніза і фрыза.
Унутраная прастора перакрываецца драўляным скляпеньнем, апсыда вылучаецца драўляным іканастасам[1].
Remove ads
Галерэя
Гістарычныя здымкі
- Старыя здымкі
- 1915 г.
- 1915—1916 гг.
- 1915—1917 гг.
- 1916 г.
- 1916 г.
- 16 жнўнія 1916 г.
- 16 чэрвеня 1917 г.
- 15 сьнежня 1917 г.
- 18 лютага 1918 г.
- 1920-я гг.
- А. Віслоцкі, да 1939 г.
- 1941 г.
Сучасныя здымкі
- Сучасны стан
- Агульны выгляд
- З боку апсыды
- Сходы
- Фрагмэнт
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads