Царква Божай Маці «Ўсіх Гаротных Радасьць» (Кеўлы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква Божай Маці «Ўсіх Гаротных Радасьць» — праваслаўны храм у в. Кеўлы Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя

Пабудаваная на паўночнай ускраіне вёскі на могілках у 1862 годзе з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры з рысамі позьняга клясыцызму. Складаецца з прамавугольных у пляне малітоўнай залі і апсіды, накрытых асобнымі двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад атынкаваны, дэкарыраваны шырокімі лапаткамі, люкарнамі, цягамі, карнізамі з сухарыкамі. З боку галоўнага фасаду — званіца з макаўкай. На фоне бутавай паліхромнай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя карнізы і ліштвы прамавугольных аконных праёмаў.

Remove ads

Інтэр’ер

Ва ўнутранай прасторы над вузкім прытворам — хоры з драўлянай балюстрадай. Апсіда аддзелена ад малітоўнай залі драўляным іканастасам.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads