Смаргонскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Смаргонскі раён
Remove ads

Смарго́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 51 930 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...

Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.

Раён выцягнуты з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найвялікшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 68 км.

Remove ads

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Вялейскай вобласьці, у верасьні 1944 году раён увайшоў у склад Маладэчанскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году — у складзе Гарадзенскай вобласьці.

У 1985 годзе места Смаргонь было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня. 5 лістапада 1996 году Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]

Remove ads

Прырода

Рэльеф

Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м. Каля 30% тэрыторыі раёну разьмешчаныя вышэй за 200 м над узроўнем мора, максымальны пункт — 320 м (гара Мілідаўская), мінімальны — 121 м — разьмешчаны на поўначы раёну.

Карысныя выкапні

На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу, пяскоў, глінаў і суглінак для грубай керамікі, бузаў.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.

Гідраграфія

Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае.

Расьліннасьць

Лясы (38% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Балоты займаюць 3,8% тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.

Remove ads

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 55 296 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 52 608 чалавек[7]; 2017 год — 52 166 чалавек[8]; 2018 год — 51 930 чалавек[2]

Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2009 году[9]:

У Смаргонскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 21 рэлігійная суполка пяці канфэсіяў: 9 рымска-каталіцкіх; 9 праваслаўных; 1 Сьведак Еговы; 1 Хрысьціянаў Веры Эвангельскай; 1 Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў.[10]

Адукацыя

У сыстэме адукацыі функцыянуе 57 установаў. Атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі забясьпечваюць 34 установы. Сярод іх спэцыялізаваныя ўстановы і ўстановы новага тыпу. Пасьпяховай рэалізацыі творчых здольнасьцяў дзяцей і навучэнскай моладзі, адаптацыі да навакольнага соцыюму садзейнічаюць установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі», «Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат», « Смаргонская дзіцячая юнацкая спартовая школа алімпійскага рэзэрву». Для наданьня своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псыхоляга-пэдагагічнай дапамогі і адукацыйна-выхаваўчых паслугаў дзецям і іх бацькам працуюць установы «Смаргонскі сацыяльна-пэдагагічны цэнтар», «Смаргонскі цэнтар карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі».

Мэдыцына

Насельніцтва раёну атрымлівае амбуляторна-паліклінічную дапамогу ў раённай паліклініцы, у лекарскіх амбулаторыях і амбулаторыях участковых лякарань, 22 ФАПах. У раённай паліклініцы надаецца дапамога па 20 спэцыяльнасьцях. У месьце разгорнутыя 13 тэрапэўтычных і 13 пэдыятрычных дзялянак. Функцыянуюць 3 пункты здароўя на прадпрыемствах. У сельскай мясцовасьці працуюць 2 участковыя лякарні.

Культура

Культурная сетка раёну прадстаўленая 61 установай культуры: мескі Дом культуры, 25 установаў клюбнага тыпу, цэнтральная раённая, 2 мескія, 2 дзіцячыя і 26 сельскіх бібліятэкаў, 2 дзіцячыя музычныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музэй. 17 калектываў мастацкай самадзейнасьці маюць званьні «народны» і «ўзорны».

Спорт

Для арганізацыі і правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў раёне ёсьць: стадыён на 3,5 тыс. месцаў, два 25-мэтровыя і 9 міні-басэйнаў, 30 спартовых і 5 трэнажорных заляў, 7 стралковых ціраў, 42 іншыя прыстасаваныя памяшканьні, 27 комплексных спартовых пляцовак, 2 хакейныя каробкі. Асноўнай базай для правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў месьце зьяўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва». На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу займаюцца тры ДЮСШ, футбольны клюб. Насельніцтву надаюцца платныя фізкультурна-аздараўленчыя паслугі.

Remove ads

Гаспадарчая дзейнасьць

Пад сельскагаспадарчыя землі занятыя 49,3% тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.

Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў вёсцы Крэва.

Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск — Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірам, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.

Remove ads

Інфармацыя для турыстаў

Музэі

Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці

Страчаная спадчына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Вішнеў (XVIII ст.)
  • Касьцёл у в. Войстам (1811)
  • Палац Гюнтэраў у в. Дубаўляны (XIX ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў у в. Данюшава (XIX ст.)
  • Мячэт у в. Даўбуцішкі (1588)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Ходзькаў у в. Дзявятні (XVIII ст.)
  • Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Кушляны (XVIII ст.)
  • Касьцёл у в. Нястанішкі (XIX ст.)
  • Касьцёл у месьце Смаргонь (пачатак ХХ ст.)
  • Сынагога ў в. Солы
Remove ads

Асобы

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads