Царква Вялебнай Марты (Горадня)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Царква Вялебнай Марты (Горадня)
Remove ads

Царква Вялебнай Марты[a] — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца на старых праваслаўных могілках[b]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку рэканструкцыі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Вялебнай Марты
Thumb
Царква Вялебнай Марты па рэканструкцыі
КраінаБеларусь
МестаГорадня
Каардынаты53°40′16.12″ пн. ш. 23°50′30.15″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЭпархіяГарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Першае згадваньне1846
Царква Вялебнай Марты на мапе Беларусі
Thumb
Царква Вялебнай Марты
Царква Вялебнай Марты

Remove ads

Гісторыя

Будаваньне мураванай могілкавай царквы ў Горадні вялося ў 1846—1848 гадох з фундацыі гарадзенскага архіяпіскапа Ніла (Ісаковіча) дзеля пахаваньня ўласнай маці Марты Насковіч. У 1867 годзе праводзілася рэканструкцыя будынка. Архіяпіскап Ніл ахвяраваў на гэта 300 рублёў.

Па Другой сусьветнай вайне царква знаходзілася ў заняпадзе і толькі ў канцы 1980-х гадоў будынак перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. У жніўні 1990 году на сродкі Пакроўскага сабора фірма «Дэкор» распачала рэстаўрацыйныя работы, якія завяршыліся ў ліпені наступнага году. Тады ж прывялі ў належны стан і магілы вакол самой царквы. Прыкладна ў той самы час царкву ўлучылі ў сьпіс гістарычна-культурных каштоўнасьцяў.

У пачатку 2000-х гадоў царкву і старыя могілкі пазбавілі статусу гістарычна-культурнай каштоўнасьці. У сярэдзіне 2000-х гадоў на могілках высеклі ўсе дрэвы і пераклалі новай пліткай старыя брукаваныя дарожкі. У 2012 годзе пачалася перабудова царквы, якая зьвялася да таго, што будынак пашырылі ў два разы. Пры гэтым адбылося зьнішчэньні характэрных для сярэдзіны XIX ст. архітэктурных рысаў, а над будынкам паставілі вялізны пазалочаны купал. Алтар новай царквы паўстаў на месцы магілаў гарадзенцаў, якія раней знаходзіліся каля сьценаў.

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 1-вежавы крыжападобны ў пляне будынак, накрыты пакатымі двухсхільнымі дахамі. На тарцах бакавых крылаў і апсыды трыкутныя франтоны. Атынкаваныя сьцены апярэзваюцца карнізам, падзяляюцца высокімі аркавымі аконнымі праёмамі з руставанымі архівольтамі. Фасады падзяляюцца аркавымі і крыжовымі нішамі, эксэдрамі, падаконнай цягай. З боку галоўнага фасада далучаецца квадратная ў сечыве 2-ярусная званіца, накрытая пакатым двухсхільным дахам з купалам. На аднам ярусе аркавы праём галоўнага ўвахода, 2-і ярус праразаецца круглымі люкарнамі і прасьветамі з бэлькамі для званоў. Да апсыды далучаецца нізкая рызьніца. У перакрытую роўнай стольлю малітоўную залю выступаюць драўляныя хоры з балюстрадай[1].

У выніку рэканструкцыі выгляд помніка зьмяніўся да непазнавальнасьці[2].

Remove ads

Заўвагі

  1. Афіцыйны тытул Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату — царква Прападобнай Марфы (рас. царквось Преподобной Марфы)
  2. Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Антонава

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads